Навіны

Гродзенскі будынак патрапіў у шорт-ліст міжнароднай архітэктурнай прэміі

Гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Траецкая, 25 патрапіў у шорт-ліст міжнароднай прэміі, прысвечанай дызайнерскім і архітэктурным рашэнням TraMod Awards.

У конкурсе праект Traeckaja25 прадстаўляў яго аўтар, архітэктар Віктар Варабей. У выніку будынак трапіў у шорт-ліст у намінацыі «Архітэктура / Рэалізаваныя праекты».

TraMod Awards арганізоўвае аднайменная акадэмія, якая вывучае ўзаемадзеянне традыцыі і сучаснасці ў архітэктуры і дызайне.

Прэмія ўручаецца другі год запар у Турцыі. Узнагароды ўручаюць праектам у чатырох катэгорыях: рэалізаваныя і нерэалізаваныя архітэктурныя праекты, дызайн інтэр'ера, прамысловы дызайн і дызайн адзення.

Удзельнікамі конкурсу сталі архітэктары і дызайнеры з Індыі, Турцыі, Канады, Аўстраліі, Іспаніі і Англіі.

Шорт-ліст прэміі TraMod Awards. Крыніца: tramodacademy.com

Будынак на Вялікай Траецкай, 25 і раней атрымліваў узнагароды на міжнародных архітэктурных конкурсах. У чэрвені 2021 года праект атрымаў сярэбраны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы «праект», «будаўніцтва», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай прэміі Eurasian Prize. У 2024 годзе будынак узнагародзілі срэбрам на Міжнароднай архітэктурнай прэміі IAD Awards 2024 Architecture & Design Community.

Чытайце таксама: Што знаходзіцца ўнутры будынка на Вялікай Траецкай

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025