Навіны

Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім. Узгадваем, як гродзенцы з дапамогай яго ўплывалі на горад

Сайт «Petitions.by зручны горад», які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акаўнты сайта ў Instagram, Facebook і Telegram таксама прызналі экстрэмісцкімі. Hrodna.life узгадвае, якія петыцыі пакідалі гродзенцы і як гэта паўплывала на горад.

Дубліраванне сучасных назваў вуліц іх гістарычнымі варыянтамі

Петыцыя з’явілася ў 2016 годзе. Тады гродзенцы прапаноўвалі ўсталяваць у цэнтры горада таблічкі, на якіх былі б пазначаны як сучасныя назвы вуліц, так і іх гістарычныя варыянты. Гарвыканкам падтрымаў ідэю і ўжо праз тры месяцы першыя таблічкі з дубляванымі назвамі з’явіліся на вуліцах Савецкай, Леніна і Ажэшкі. Агулам такія таблічкі з’явіліся на 16 вуліцах у цэнтры горада.

Новы будынак для дзіцячага хоспіса

У 2019 годзе гродзенцы склалі петыцыю з просьбай выдзеліць дзіцячаму хоспісу новае памяшканне, а таксама ўключыць арганізацыю ў пералік юрыдычных асоб і ІП, якім дзяржаўная нерухомасць прадастаўляецца бясплатна.

У адказ Гродзенскі аблвыканкам падтрымаў уключэнне хоспіса ў пералік юрыдычных асоб і накіраваў ініцыятыўную прапанову ў дзяржкамітэт па маёмасці. Праўда, у выніку новы будынак хоспіс так і не атрымаў, а пасля выбараў 2020 года сутыкнуўся з рэпрэсіямі.

Адкрыць анлайн-доступ да генплана Гродна

Аўтары петыцыі звярталі ўвагу на тое, што генпланы Гомеля і Мінска апублікаваны ў свабодным доступе. Тады як генплана Гродна ў інтэрнэце не было.

Петыцыю адправілі ў 2020 годзе — у адказ чыноўнікі паабяцалі разабрацца. Цяпер генплан Гродна даступны на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Несанкцыянаваны мітынг сябраў камуністычнай партыі

У 2021 годзе неабыякавыя гараджане пацікавіліся, наколькі правамернай была акцыя сяброў камуністычнай партыі ў парку Жылібера. На думку аўтараў петыцыі, мерапрыемства было несанкцыянаваным — там не прысутнічалі ні супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ні МНС, ні медработнікі.

На петыцыю гродзенцаў адрэагавалі адразу два ведамствы: Гродзенскі гарвыканкам і аддзел МУС Ленінскага раёна. На думку і чыноўнікаў, і сілавікоў, мерапрыемства праходзіла ў рамках закону.

Прапажа памятнага знака з чыгуначнага вакзала

У 2023 годзе гродзенцы звярнулі ўвагу на тое, што з чыгуначнага вакзала знік памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года. Гараджане патрабавалі ў чыноўнікаў патлумачыць, з якой прычыны знак быў дэмантаваны, куды ён прапаў і хто адказны за гэтае рашэнне.

У адказ Гродзенскі гарвыканкам адзначыў, што «не мае звестак аб аб’екце, указаным у звароце».

Праз год гродзенцы заўважылі, што знік яшчэ адзін памятны знак — на гэты раз дошка ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, усталяваная на сцяне Новага замка. Гараджане адзначалі, што дэмантаж дошкі негатыўна адаб’ецца на турыстычным патэнцыяле Гродна і прасілі акрэсліць тэрміны, калі знак вернуць на месца.

Адказ чыноўнікаў на петыцыю быў такім жа — звестак аб дэмантаваным аб’екце яны не маюць.

Чытайце таксама: Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не падыходзіць

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025