Навіны

У гродзенскім паветры выявілі шкодныя часціцы — яны з’яўляюцца з-за выкідаў прадпрыемстваў і транспарту

У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае — эколагі не знайшлі перавышэння нарматываў. Аб якасці атмасфернага паветра ў гарадах Беларусі адчытаўся Белгідрамет.

Прычынай падвышанага ўтрымання фармальдэгіду ў атмасферы могуць стаць выкіды транспарту і прамысловых прадпрыемстваў. Яго часціцы звыш нормы знайшлі ў паветры Гродна, Брэста, Пінска і Бабруйска.

Ліда ўвайшла ў спіс з сямі гарадоў з самым чыстым паветрам — там перавышэнні норм за 2024 год не зафіксавалі.

У Белгідрамеце адзначылі, што ў большасці гарадоў абстаноўка добрая. Паказчык ацэньваўся як «вельмі добры», «добры» і «ўмераны». Доля перыядаў са «здавальняючым», «дрэнным» і «небяспечным» узроўнямі была нязначнай. Часцей за ўсё яны назіраліся ў штыль, пры слабым ветры, падвышаным тэмпературным рэжыме і працяглай адсутнасці ападкаў.

Пры гэтым паветра ў Гродне ў 2023 годзе было чысцей, чым у іншых абласных цэнтрах Беларусі. Сярэднегадавы ўзровень цвёрдых часціц у гродзенскім паветры быў у шмат разоў меншы за паказчыкі любога іншага абласнога цэнтра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025