Будаўніцтва комплексу «Роял Парк» ідзе на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман» і Лядовага палаца. Дамы будуць у крокавай дасяжнасці ад галоўных славутасцяў Гродна. Тэрыторыя будзе закрытай, агулам плануецца будаўніцтва 30 кватэр. Пакуль кошт квадрата ў таунхаусах складае $ 1250.
Забудоўвае цэнтр Гродна таунхаусамі кампанія «АстоСтрой». Новыя катэджы з’явяцца на тэрыторыі былога мясакамбінату, які знаходзіўся на вуліцы Камунальнай.
Жылы комплекс будзе складацца з даблхаўсаў, дзе ў адным доме знаходзіцца па дзве кватэры плошчай 127 кв.м. кожная. Самі дамы будуць двухпавярховымі, з панарамнымі вокнамі і цёплымі падлогамі. Плануецца ўстаноўка ўласнай кацельні з сучаснай аўтаматыкай. Здаваць дамы ў эксплуатацыю будуць з чыставым аздабленнем і магчымасцю свабоднай планіроўкі.
У кожнай кватэры ў даблхаусе будзе асобны ўваход і ўласны ўчастак у 2 соткі. Таксама для жыхароў прадугледжана два парковачных месцы.
Тэрыторыя комплексу будзе закрытай — на ўваходзе ўсталююць шлагбаўм, а пад’езды да ўсіх дамоў заасфальтуюць.
Кватэры ў даблхаусах ужо даступныя да браніравання. Кошт квадрата складае $ 1250. Старт продажаў запланаваны на студзень 2025 года.
Кампанія «АстоСтрой» узводзіць яшчэ некалькі аб’ектаў у Гродне. Так паміж Грандзічамі і Забалаццю фактычна завершана будаўніцтва кварталаў з таунхаусамі, а ў Пышках узводзіцца апарт-гатэль.
Чытайце таксама: Чым вядомы забудоўшчык і аўтар праектаў таунхаўсаў на Камунальнай
У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…
У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…
Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…
Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…
Камінг-аўт гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука быў гвалтоўным. Сілавікі таемна знялі сэкс Вадзімаці…
Супрацоўнікі агенцтва нерухомасці "Цэнтр жылля" пацікавіліся ў гродзенцаў, у якім раёне тыя не купілі б…