Будаўніцтва комплексу «Роял Парк» ідзе на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман» і Лядовага палаца. Дамы будуць у крокавай дасяжнасці ад галоўных славутасцяў Гродна. Тэрыторыя будзе закрытай, агулам плануецца будаўніцтва 30 кватэр. Пакуль кошт квадрата ў таунхаусах складае $ 1250.

У катэджах будуць панарамныя вокны і ўласная кацельня

Забудоўвае цэнтр Гродна таунхаусамі кампанія «АстоСтрой». Новыя катэджы з’явяцца на тэрыторыі былога мясакамбінату, які знаходзіўся на вуліцы Камунальнай.

У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таунхаусаў - прадаваць кватэры пачнуць ужо ў студзені
Размяшчэнне ЖК «Роял Парк». Крыніца: astostroi.by

Жылы комплекс будзе складацца з даблхаўсаў, дзе ў адным доме знаходзіцца па дзве кватэры плошчай 127 кв.м. кожная. Самі дамы будуць двухпавярховымі, з панарамнымі вокнамі і цёплымі падлогамі. Плануецца ўстаноўка ўласнай кацельні з сучаснай аўтаматыкай. Здаваць дамы ў эксплуатацыю будуць з чыставым аздабленнем і магчымасцю свабоднай планіроўкі.

Тэрыторыю жылога комплексу зробяць закрытай

У кожнай кватэры ў даблхаусе будзе асобны ўваход і ўласны ўчастак у 2 соткі. Таксама для жыхароў прадугледжана два парковачных месцы.

Тэрыторыя комплексу будзе закрытай — на ўваходзе ўсталююць шлагбаўм, а пад’езды да ўсіх дамоў заасфальтуюць.

Бронь кватэр ужо адкрыта

Кватэры ў даблхаусах ужо даступныя да браніравання. Кошт квадрата складае $ 1250. Старт продажаў запланаваны на студзень 2025 года.

Кампанія «АстоСтрой» узводзіць яшчэ некалькі аб’ектаў у Гродне. Так паміж Грандзічамі і Забалаццю фактычна завершана будаўніцтва кварталаў з таунхаусамі, а ў Пышках узводзіцца апарт-гатэль.

Чытайце таксама: Чым вядомы забудоўшчык і аўтар праектаў таунхаўсаў на Камунальнай