Супрацоўнікі агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля» пацікавіліся ў гродзенцаў, у якім раёне тыя не купілі б кватэру. Сярод адказаў гараджан — вуліцы Дамброўскага і Паповіча, а таксама раён аўтавакзала. Ролік з меркаваннямі гродзенцаў агенцтва апублікавала у сваім TikTok-акаўнце.
Адзін з апытаных гродзенцаў расказаў, што не стаў бы набываць кватэру на вуліцы Паповіча. Мужчыне не падабаецца «спецыфічны пах, які ідзе з ачышчальных».
Іншы ўдзельнік роліка не хоча кватэру на Дамброўскага, бо там няма зручнай інфраструктуры і гандлёвых цэнтраў. «Вакол адны інтэрнаты, пару дзіцячых садкоў і гімназія. Па факце там ніякіх забаў няма», — распавёў гродзенец.
Адна з гродзенак адмовілася б ад кватэры на аўтавакзале. Прычына ў шуме і брудзе.
Сярод адказаў таксама называлі Альшанку, бо мікрараён знаходзіцца далёка ад цэнтра горада і марнаваць шмат часу на дарогу да работы не хочацца.
«Фарты. Гэта вельмі стары і дэпрэсіўны раён», — адказала адна з удзельніц роліка.
Па тэме: «Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту
У каментарах пад відэа гродзенцы сталі выказвацца наконт найбольш удалых на іх погляд раёнах горада.
«Жыву ў Грандзічах, проста супер, люблю! Да гэтага шмат дзе здымала жыллё. Горш за ўсё было на Урублеўскага», — напісала мурашка.
«Калі дзьме вецер з Азота ў бок Дзевятоўкі, вось дзе бывае смурод серавадародам. А так ужо хоць транспарта хапае, шмат гадоў пакутавалі», — лічыць user.
«Я вырасла на Дамброўскага, вельмі хацела б там зараз жыць, але няма магчымасці. Там ціха, лес, рэчка побач, супер», — распавяла Lav.Marry.
«Жыла 16 гадоў на Урублеўскага. Цяпер часта там па працы і не хацела б там жыць, таму што старыя дамы, шмат сталых, зімой там асабліва хмурна і шэра і няўтульна», — падзяліўся user364052.
«Фарты мой любімы раён. Пераязджала ў Гродна з іншага горада, спецыяльна там кватэру купляла. Спакойны, ціхі, зялёны раён. Шмат крам, да цэнтра недалёка», — адзначыла osijxjxhjsjs.
«Кожны раён мае свае плюсы і мінусы. Трэба проста выбіраць, што ў цябе ў прыярытэце», — рэзюміруе Love231341.
У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…
У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…
Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…
Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…
Камінг-аўт гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука быў гвалтоўным. Сілавікі таемна знялі сэкс Вадзімаці…
Будаўніцтва комплексу "Роял Парк" ідзе на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна "Нёман" і Лядовага палаца.…