Былая бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах. Фота: з архіваў Hrodna.life
Флігель, які раней быў бібліятэкай Храптовічаў, выставілі на продаж. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Былую бібліятэку аднеслі ў катэгорыю будынкаў невызначанага прызначэння. У флігелі няма водазабеспячэння, ацяплення, электрычнасці і каналізацыі. Ён ужо шмат гадоў стаіць закінуты. Яшчэ ў 2019 годзе пракуратура па выніках праверкі паведамляла, што мясцовыя ўлады нічога не робяць для захавання помніка архітэктуры.
Пакуль флігель знаходзіцца на балансе аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама. Цана, за які прадаюць будынак, невядома. Патэнцыйныя пакупнікі могуць удакладніць яе ў балансатрымальніка.
У канцы XVIII стагоддзя апошні канцлер ВКЛ Іаахім Храптовіч сабраў вялікую бібліятэку з заходнееўрапейскіх і польскіх выданняў XV — XVIII стагоддзяў. Была ў бібліятэцы і калекцыя старажытных мапаў.
Дзякуючы вялікай колькасці карысных і рэдкіх выданняў у бібліятэцы, сядзіба Храптовічаў стала культурна-асветніцкім цэнтрам. Сюды прыязджалі навукоўцы, краязнаўцы і пісьменнікі. У тым ліку наведваў бібліятэку і Адам Міцкевіч — менавіта тут ён пісаў паэму «Гражына» і збіраў матэрыялы для «Конрада Валенрода».
У 1913 годзе выданні перавезлі ў Кіеў на часовае захаванне. Больш у Шчорсы кнігі не вярнуліся. Толькі ў лютым 2020 года ў фонда «Шчорсы і Храптовічы» атрымалася вярнуць з Германіі ў Беларусь некалькі кніг з былой бібліятэкі.
Чытайце таксама: У Шчорсах пачалі аднаўляць сядзібу Храптовічаў. Зараз займаюцца дахам гаспадарчых пабудоў
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…