Навіны

Памёр кіраўнік «Нямнова Тур» Сяргей Каляда. Ён развіваў трансгранічныя праекты з Еўрасаюзам

Старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» і кіраўнік кампаніі «Нямнова-Тур» Сяргей Іванавіч Каляда памёр 6 студзеня 2025 года. Яму было 65 гадоў. Пра гэта паведаміла ў Facebook дырэктарка «Нямнова-Тур» Данута Палубенская.

Сяргей Каляда ўнёс вялікі ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Беларусі, у стварэнне і развіццё інфраструктуры Гродзенскага рэгіёну, Аўгустоўскага канала, актыўнага турызму ў краіне, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Развітанне з Сяргеем Калядой адбудзецца 8 студзеня 2025 года ў Гродне:

  • 10.00 — 12.00 — пахавальны дом на вул. Касманаўтаў, 74а, зала № 5,
  • 12.30 — 13.00 — адпяванне ў саборы на вул. Ажэшкі,
  • 13.20 — 14.10 — могілкі Аульс,
  • 14.30 — памінальны абед, кафэ «Верас» на вул. Горкага, 72.

Сяргей Каляда ўклаў шмат намаганняў у развіццё трансгранічнага турызму

Сяргей Каляда быў адным з першых, хто ў 2010-х пачаў развіваць транспамежнае супрацоўніцтва ў сферы турызму з Польшчай і Літвой. Ён прыцягваў у Гродзенскі рэгіён праекты, якія фінансуюцца Еўрасаюзам, дзякуючы якім рэстаўраваліся будынкі, ствараліся веламаршруты, рамантаваліся дарогі. Каляда стараўся прасоўваць Аўгустоўскі канал і прыцягваць турыстаў у Гродна, калі горад стаў часткай бязвізавай зоны. Самы буйны і вядомы з праектаў Сяргея Каляды — польска-беларускі «Шляхам Тызенгаўза».

Чытайце таксама: «Шляхам Тызенгаўза». У Гродне развіваюць турызм з дапамогай Еўрасаюза

«Сергей Иванович всегда поражал своими знаниями и своими взглядами на жизнь, на людей. Ушел человек, который очень многое сделал для развития спортивного туризма, трансграничного сотрудничества, сохранения исторического наследия. Вечная память», — піша ў каментарах у Facebook былы дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лі Чон Ку.

«Сергей Иванович очень яркая фигура в туристической индустрии, большой вклад внес в эту отрасль. Очень его будет не хватать», — напісала кіраўніца ТАА «Мядовы шлях» Вольга Гаўрылік.

«Сергей Иванович — светлый человек, много сил вложил в развитие трансграничного туризма», — напісала Наталля Гаспадарык з сектара спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025