Ілюстрацыйнае фота
Экстрэмісцкімі прызналі чаты беларусаў Варшавы. Жыхара Ліды судзяць за атрыманне замежнай дапамогі. Гродзенку судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 30 снежня па 5 студзеня.
Суд Ленінскага раёна Гродна 27 снежня прызнаў экстрэмісцкімі:
Таксама экстрэмісцкім стаў візуальны матэрыял чатаў і сам тэкст іх назваў.
Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхарку Гродна.
Аляксандра Вайтовіча судзяць за парушэнне Дэкрэта № 7 — Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дэкрэт № 7 рэгулюе атрыманне замежнай дапамогі. Па гэтым артыкуле за атрыманне дапамогі і салідарнасць судзяць сваякоў палітвязняў і іх саміх.
Справу паводле арт. 368 ч. 2 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» над Генадзем Жукелем разглядаюць 3 студзеня ў судзе Лідскага раёна. Суддзя — Наталля Лобан, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Раней паведамлялі, што тая ж суддзя асудзіла яго на год калоніі. Мужчыну прызналі палітвязнем. Улады змясцілі яго ў спіс «экстрэмістаў».
Расійскі протаіерэй Сергій Баранаў 26 снежня здзейсніў літургію ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і паразмаўляў з прыхаджанамі. «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на адыёзныя выказванні Баранава аб вайне ва Украіне і палітыцы Расіі, дзякуючы якой беларусы нібыта знаходзяцца ў бяспецы.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…