Навіны

У Беларусі абяцаюць запусціць сетку 5G у 2025 годзе

У Беларусі ўжо некалькі гадоў абмяркоўваюць запуск сеткі 5G, і зараз праект набыў канкрэтныя абрысы. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі плануе пачаць разгортванне тэхналогіі ў 2025 годзе. Пачнуць у Мінску, затым падключаць абласныя цэнтры і гарады з насельніцтвам ад 80 тысяч чалавек. Поўнае пакрыццё краіны чакаецца цягам пяці гадоў, піша tochka.by.

Укараненне 5G дазволіць значна павялічыць хуткасць перадачы даных, што важна ва ўмовах усё большага спажывання інтэрнэт-трафіку. За апошнія пяць гадоў аб’ём выкарыстання звестак у Беларусі патроіўся, што стварае нагрузку на існуючыя сеткі.

Інфраструктурным аператарам для 5G выступіць дзяржаўная кампанія «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Яна ж рэалізоўвала ўкараненне сеткі 4G у Беларусі. Фінансаванне праекта будзе ажыццяўляцца за кошт дзяржаўных і прыватных інвестыцый, аднак дакладныя сумы і крыніцы пакуль не раскрываюцца.

Раней запуск 5G у Беларусі планавалі на 2024 год, аднак тэрміны былі ссунуты. Пры гэтым першыя тэсты тэхналогіі мабільныя аператары праводзілі яшчэ ў 2020 годзе: у індустрыяльным парку «Вялікі камень», на станцыях метро ў Мінску і ў Нацыянальным аэрапорце.

У суседніх з Беларуссю краінах сеткі 5G ужо актыўна развіваюцца. У Літве гэтая тэхналогія працуе з 2022 года, у Польшчы — з 2020 года.

Што з мабільным інтэрнэтам у Беларусі зараз?

У Беларусі амаль 12 млн абанентаў сотавай сувязі - больш чым жыхароў краіны. Справа ў тым, што ў некаторых карыстальнікаў можа быць некалькі сім-карт: на 100 жыхароў прыпадае звыш 130 сімак.

Пранікненне сетак 2G і 3G у Беларусі дасягнула 99,9%, а сеткі 4G — 98%. За студзень — верасень 2024 года шырыня знешняга канала для доступу ў інтэрнэт павялічылася на 290 Гбіт/с і склала 3920 Гбіт/с.

Што будзе пасля 5G?

У свеце ўжо вядуцца распрацоўкі стандарту 6G, які абяцае яшчэ больш высокія хуткасці і новыя магчымасці для карыстальнікаў. Чакаецца, што першыя камерцыйныя сеткі 6G з’явяцца не раней за 2030 год, аднак даследаванні і тэсціравання актыўна праводзяцца вядучымі тэхналагічнымі кампаніямі і ўніверсітэтамі па ўсім свеце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025