Праваслаўны сабор у Гродне. Фота: iStock
Кожны месяц 2025 года будзе прысвечаны аднаму з відаў турызму, паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У студзені агенцтва прапануе наведваць рэлігійныя аб’екты, уключаныя ў турыстычныя маршруты. Усяго ў Беларусі каля 1400 такіх аб’ектаў. Найбольшая іх канцэнтрацыя — у Гродзенскай вобласці.
У Гродзенскай вобласці Нацыянальнае агенцтва па турызме налічыла 460 рэлігійных аб’ектаў, уключаных у турыстычныя маршруты. Гэта 33% ад усіх аб’ектаў у краіне. На другім месцы Брэсцкая вобласць — 400 аб’ектаў. У Мінскай вобласці іх 123, у Віцебскай — 99, у Магілёўскай — 69, у Гомельскай — 50, у Мінску — 20.
Пералік аб’ектаў агенцтва размясціла на сваім сайце.
У месяц рэлігійнага турызму агенцтва раіць наведаць унікальныя мясціны: Спаса-Праабражэнскую царкву і Сафійскі сабор у Полацку; Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву ў Гродне; культавыя збудаванні абароннага тыпу: касцёл святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна, царкву-крэпасць Свята-Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, царкву Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна; драўляныя цэрквы Палесся. Гэтыя аб’екты ўнесены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Чытайце таксама:
Адзіную класіфікацыю відаў турызму ўвяло ў 2023 годзе Міністэрства спорту і турызму. Афіцыйна турызм у Беларусі дзеліцца на:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…