Сэрвіс таксі «Яндэкс Go» прааналізаваў статыстыку за мінулы год і назваў самы выгадны час для паездак 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. Пра самыя ўдалыя перыяды для замовы таксі піша «АўтаГродна».
Калі замаўляць таксі 31 снежня
У апошні дзень года машыну больш выгадна замаўляць у інтэрвале з 10:00 да 15:00. У другой палове дня кіроўцы завяршаюць працу — машын на лініі становіцца менш і кошты часова растуць.
У якія гадзіны даражэе таксі 1 студзеня
Пасля паўночы і да 2:00 ночы 1 студзеня многія не сядзяць дома, а едуць гуляць або ў госці - попыт павышаецца, а кіроўцаў на лініі менш, чым у звычайную ноч, таму кошт паездкі можа быць вышэйшы.
У навагоднюю ноч найбольш удалы час для замовы таксі - з 2:00 да 4:00 раніцы: попыт зніжаецца і кошт таксама.
Чытайце таксама: Як у Гродне будуць працаваць паліклінікі, рынкі і гандлёвыя цэнтры ў святы
Таксама 1 студзеня лепш заказваць паездку раніцай, з 10:00 да 11:00, тым часам кіроўцы пачынаюць выходзіць на лінію, а большасць людзей да гэтага моманту ўжо дабраліся дадому пасля святкаванняў. Далей для больш выгадных паездак лепей выклікаць аўтамабіль у інтэрвале з 19:00 да 21:00.
Калі танней выклікаць таксі 2 студзеня
У гэты дзень для больш выгадных паездак лепш заказваць машыну з 10:00 да 12:00 або з 15:00 да 17:00.