У ноч з 31 cнежня на 1 студзеня ў цэнтры Гродна пройдзе святочная праграма пад назвай «Лёд і рок». У першы дзень новага года запланаваны «Забег цвярозасці», а 12 студзеня на Савецкай плошчы адзначаць Стары Новы год.
Мерапрыемствы ў Гродне 1 студзеня 2025
Галоўныя ўрачыстасці ў навагоднюю ноч адбудуцца на Савецкай плошчы. У праграме «Лёд і рок» запланаваны музычныя і забаўляльныя выступленні артыстаў з Гродна і Мінска.
Агульныя святкаванні пачнуцца ў 1:00.
З 1:15 да 2:00 выступленне кавер-дуэта «ЛК».
З 2:00 да 2:10 навагодні феерверк.
З 2:10 да 4:00 выступленні кавер-гуртоў «ДэльтаПлан» і «Цені».
Падыход да Савецкай плошчы будзе ажыццяўляцца праз КПП. Побач з імі рух транспарта будзе абмежаваны.
Раніцай 1 студзеня ў лесапарку Пышкі адбудзецца «Забег цвярозасці».
Мерапрыемствы ў Гродне на Стары Новы год
Стары Новы год пройдзе 12 студзеня на плошчы Савецкай. Тады ж падвядуць вынікі конкурсу на самую лепшую дызайнерскую ёлку ад прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Чытайце таксама: Пажаданне-прадказанне на 2025 год ад Hrodna.life