Былы гарнізонны дом афіцэраў у Слоніме рэканструююць пад духоўна-асветніцкі цэнтр. Хутка там пачнуцца мантажныя работы.

Рэканструкцыяй займаецца ТАА «ВремяСтрой». На яе выдаткуюць 333 945 рублёў. Усталююць пасажырскі ліфт, вентыляцыю і абсталяванне для камплектацыі кацельні.

Дом афіцэраў - аб’ект гісторыка-культурнай каштоўнасці. У будынку захаваліся кованые парэнчы на лесвіцах, старадаўняя цэгла і скляпеністыя вокны. Там запланаваны рамонт і рэстаўрацыя. Улады абяцаюць, што ён стане значнай грамадскай ініцыятывай. На пляцоўцы будуць праводзіць адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы. Тут будуць падтрымліваць шматдзетныя сем'і і фізічна аслабленых людзей.

Што было раней у слонімскім Доме афіцэраў?

Будынак былога дома афіцэраў быў пабудаваны ў 1898 годзе, але ўжо шмат гадоў пустуе. Калісьці памяшканні здаваліся ў арэнду, працаваў кінатэатр, дысказала, гурткі і секцыі. У пачатку 2010-х Міністэрства абароны перадало яго ў камунальную ўласнасць, пазней яно было на балансе сельгаспрадпрыемства «Новадзявяткавічы». Ва ўласнасць Навагрудскай праваслаўнай епархіі перайшло ў 2015 годзе.

Чытайце таксама: У Слоніме зноў прадаюць сінагогу XVII стагоддзя. Папярэдняя ўладальніца адмовілася ад будынка з-за санкцый і вайны