Навіны

У Гродне вяртаюць гістарычнае аблічча дому на Свярдлова: дэкор зробяць з пенапласту

На фасад жылога дома на Свярдлова, 4 у Гродне вернуць дэкор, а ў пад’ездзе ўсталююць аўтэнтычныя лесвічныя стойкі. Гэта зробяць у рамках капітальнага рамонту дома.

Дэкор зробяць з пенапласту з напыленнем акрылам з мармуровай дробкай. На фасадзе дома з’явяцца вечка, арка, вянкі, кветкі і банцікі.

Рамонтам займаецца Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. На ўсё выдаткуюць 19 804 рублёў з гарадскога бюджэту. Работы правядуць з 25 па 31 снежня 2024 года.

Дом на Свярдлова, 4 пабудавалі ў пачатку XX стагоддзя як царскія жандарскія казармы. У пад’ездзе захавалася аўтэнтычная вінтавая лесвіца са старадаўнімі парэнчамі. Апошні капітальны рамонт, па словах жыхароў, тут быў у 80-м годзе. Вярнуць гістарычнае аблічча прасілі самі жыхары, піша «Вечерний Гродно».

Чытайце таксама: Улице Свердлова могут вернуть историческое название Виленская. В Лиде проходит голосование

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025