На фасад жылога дома на Свярдлова, 4 у Гродне вернуць дэкор, а ў пад’ездзе ўсталююць аўтэнтычныя лесвічныя стойкі. Гэта зробяць у рамках капітальнага рамонту дома.
Дэкор зробяць з пенапласту з напыленнем акрылам з мармуровай дробкай. На фасадзе дома з’явяцца вечка, арка, вянкі, кветкі і банцікі.
Рамонтам займаецца Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. На ўсё выдаткуюць 19 804 рублёў з гарадскога бюджэту. Работы правядуць з 25 па 31 снежня 2024 года.
Дом на Свярдлова, 4 пабудавалі ў пачатку XX стагоддзя як царскія жандарскія казармы. У пад’ездзе захавалася аўтэнтычная вінтавая лесвіца са старадаўнімі парэнчамі. Апошні капітальны рамонт, па словах жыхароў, тут быў у 80-м годзе. Вярнуць гістарычнае аблічча прасілі самі жыхары, піша «Вечерний Гродно».
Чытайце таксама: Улице Свердлова могут вернуть историческое название Виленская. В Лиде проходит голосование