Навіны

Беларускія навукоўцы раскрытыкавалі рэканструкцыю твару старажытнага чалавека, які жыў пад Ваўкавыскам

У канцы снежня ў сацыяльнай сетцы X антраполагі прадставілі рэканструкцыю твару чалавека, які жыў прыкладна 4000 год таму на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна. Аднак беларускія спецыялісты мяркуюць, што рэканструкцыя выканана аматарам і не нясе навуковага інтарэсу.

Акаўнт пад назвай Ancestral Whispers у сацсетцы Х публікуе рэканструкцыі знешняга выгляду старажытных людзей па чарапах, а таксама іншыя археалагічныя і антрапалагічныя матэрыялы.

У публікацыі Ancestral Whispers мяркуецца, што рэканструяваны чалавек жыў у перыяд паміж 2100 і 1500 гадамі да нашай эры і належаў да культуры шнуравой кераміцы.

«Антрапалагічна ён паказвае высокую ступень пераемнасці і належаў да таго ж тыпу, што і чэрапы серыі з Навагрудка XI стагоддзя нашай эры», — паведамлялася ў публікацыі.

Рэканструкцыю асобы старажытнага беларуса зрабілі яшчэ ў СССР

«Астанкі маладога мужчыны, якія паслужылі для рэканструкцыі, былі знойдзены ў 1962 годзе археолагам Міхаілам Чарняўскім на месцы старажытных крэмнездабыўных шахт каля пасёлка Краснасельскі», — распавёў Sputnik навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Мікалай Памазанаў.

Паводле яго слоў, гэтыя астанкі вывучала антраполаг Інэса Салівон у пачатку 1970-х гадоў. Рэканструкцыю знешнасці правялі яшчэ ў 1980-х гадах. Непасрэдна рэканструкцыяй займаліся антраполаг Ігар Чаквін і скульптар Леанід Яшэнка.

«Яна была выканана па методыцы Герасімава (савецкі навуковец, заснавальнік рэканструкцыі знешнасці па чэрапе — рэд.). На сённяшні дзень — гэта адзіная афіцыйная рэканструкцыя знешнасці гэтага старажытнага чалавека», — адзначыў Памазанаў.

Зараз чэрап чалавека бронзавага веку экспануецца ў археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі інстытута. Там жа ёсць і фатаграфія скульптурнай рэканструкцыі. Сам скульптурны партрэт знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Чаму рэканструкцыя з інтэрнэту — ненавуковая?

Па словах Памазанава, у апублікаванай Ancestral Whispers рэканструкцыі атрыманы колер вачэй і валасоў чалавека — фантазія, бо для вызначэння сапраўднага адцення неабходны генетычны аналіз.

«Гэтая рэканструкцыя хутчэй за ўсё выканана па фатаграфіі з манаграфіі „Фізічны тып старажытнага насельніцтва Беларусі“ Інэсы Салівон і Вольгі Марфінай», — мяркуе навуковец.

Памазанаў таксама звяртае ўвагу на тое, што фраза ў пасце пра «высокую ступень пераемнасці» — практычна даслоўны пераклад на англійскую мову тэксту з манаграфіі.

Памазанаў лічыць, што навуковага складальніка ў рабоце няма, бо незразумела, хто яе зрабіў. Акрамя таго, не пазначана ні месца, ні час знаходкі. Дадзеныя, прыведзеныя ў пасце, няслушныя. Паводле радыевугляроднага аналізу, які праводзілі беларускія навукоўцы, чэрап можна датаваць 2500 гадамі да нашай эры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025