Навіны

Гродзенскі сабор наведаў адыёзны расійскі святар. Яго сын ваюе супраць Украіны

Расійскі протаіерэй Сергій Баранаў 26 снежня здзейсніў літургію ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і паразмаўляў з прыхаджанамі. «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на адыёзныя выказванні Баранава аб вайне ва Украіне і палітыцы Расіі, дзякуючы якой беларусы нібыта знаходзяцца ў бяспецы.

У інтэрв'ю пад назвай «Размова аб СВА», Баранаў выказаўся аб дзеяннях Расіі і ролі беларусаў у вайне.

«Беларускаму народу трэба быць удзячным за тое, што наш (расійскі) урад не ставіць такіх жорсткіх умоваў, катэгарычных: дапамагайце, уступайце, інакш мы моцна пакрыўдзімся, устанем у позу. Наш урад знаходзіць магчымасці неяк беларускі народ пакуль засцерагчы ад гэтага. Я думаю, гэта ўсё ж такі пазіцыя нашага ўраду. І мне падаецца, што гэта добра, высакародна».

Святар таксама нагадаў беларусам аб непрыяцелях на Захадзе, якія нібыта пагражаюць краіне.

«Вось калі б не было побач вялікай Расіі, моцнай, то яны б вас зжэрлі. Яны б вам зламалі хрыбет. Адзінае, што стрымлівае — Расія, якая за вамі стаіць. Беларусь сама б не справілася. У яе няма такой моцы, як у Расіі, а непрыяцеляў у яе вельмі шмат. Колькі вы жывяце ў стане санкцый?».

Баранаў таксама адзначаў, што ездзіць у зону баявых дзеянняў для духоўнай падтрымкі салдат, а на фронце ваююць яго сын і брат жонкі.

Прыезд Сергія Баранава ў Гродна адбыўся па благаславенню арцыбіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Чытайце таксама: Прадстаўнік РПЦ, які раней ездзіў у Марыўпаль, зладзіў тур па Гродзенскай вобласці

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025