На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне адбылося затрыманне за абразу памежнікаў. Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката з Гродна — раней ён служыў у КДБ. Палітвязня Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 23 па 29 снежня.
На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне было затрыманне за абразу памежнікаў. П’яны мужчына нібыта не толькі «абражаў супрацоўнікаў памежнай службы», але і «паводзіў сябе агрэсіўна». На мужчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пра затрыманне ў «Астравецкай праўдзе» паведаміў Вадзім Савіцкі, намеснік начальніка РАУС, заўважыла «Гарадзенская праваабарона».
Па арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна, Ліды, Воранава. Верагодна, адзін з іх — загадчык аддзялення платных медыцынскіх паслуг БХМД.
За распаўсюд, выраб, захоўванне экстрэмісцкай прадукцыі па арт. 19. 11 КаАП у 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 чалавек.
Дзмітрый Лях, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч з Гродзенскай вобласці 27 снежня прызнаны палітзняволенымі.
28 снежня палітвязнем прызналі ўладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцькі. Яго ўзялі пад варту за экстрэмізм арт. 361−1, 361−2, 361−3, 361−4 КК.
Ад палітвязня Дзяніса Івашына прыйшла паштоўка. Гэта азначае, што нейкі час таму ён выйшаў з ШІЗА і знаходзіцца ў звычайнай камеры.
«Але для нас самае галоўнае — вестачка ад Дзяніса. Значыцца як мінімум пару дзён ён ужо знаходзіцца ў звычайнай камэры. Маем надзею, што хутка да нас прыйдуць і лісты, якія ён абавязкова меўся напісаць па выхадзе з ШЫЗА», — напісала яго жонка Вольга.
У студзені суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Яму пагражае да 2 гадоў зняволення, паведамляе «Страна для жизни».
Фігуранта «справы Ціханоўскага» ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і трох месяцаў — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам. Летась палітвязню ўжо дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК.
Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Ён не прайшоў чарговую атэстацыю 19 снежня 2024 года.
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя сеткі на наяўнасць экстрэмісцкіх крыніц, распавёў в. а. начальніка службы бяспекі Аляксей Кавальскі.
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў Георгія Роя і Аліны Коўшык. Таксама туды трапіў тэкст «Георгий Рой» і «Alina Koushyk». Фактычна, гэта азначае, што іх нельга называць. Георгій і яго паплечнікі жартуюць і параўноўваюць яго з Вальдэмортам (яго ў кінасусвеце «Гары Потэра» нельга было называць).
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня. Экстрэмісцкім стала і сама назва сайта Grodno.in.
Таксама экстрэмісцкімі сталі канал у Telegram «БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК», акаўнт у Instagram пад назвай «autapolk». Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкім TikTok-акаўнт «denroy86» Дзяніса Чашчавіка.
Начальніка абаротнага лакаматыўнага дэпо Гродна Аляксандра Бут-Гусаіма судзілі за атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430…
Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай…
У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…
У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…
Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…
Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…