Аб'язная магістраль у Гродне. Фота: Дзяніс Блішч
Будаўніцтва вялікага аб’язнога кальца пачалі яшчэ ў 2012 годзе. Меркавалася, што магістраль вызначыць развіццё горада на 50 гадоў наперад. Але да 2024 года стала зразумела, што здаць праект у тэрмін не атрымаецца, піша блогер Дзяніс Блішч.
Працягласць кальцавой павінна скласці 36 кіламетраў, прыкладна палова адрэзка дарогі ўжо гатова. «Прычым асабліва праца паскорылася ў апошнія гады», — адзначае Блішч.
Кальцо ўжо звязала выезды на Парэчча, Азёры, Ваўкавыск і Бераставіцу. У планах — злучыць дарогі ў Брузгі, Прывалкі і Сапоцкін.
Да 2025 года плануюць рэканструяваць старую бетонную дарогу на мяжы мікрараёна Паўднёвы ў чатырохпалосную магістраль, каб уключыць яе ў кальцавую.
На думку Блішча, кальцавую ў Гродне будуюць «па-даросламу, укладваючыся ў двухузроўневыя развязкі ў месцах скрыжавання з важнымі вынаснымі шашамі».
Кальцавая дапаможа разгрузіць трафік ад шчыльнай забудовы ў мікрараёнах, але для гэтага спатрэбіцца пабудаваць пяты мост у Гродне, лічыць блогер.
Чытайце таксама: Каранік распавёў, калі ў Гродне пабудуюць пяты мост праз Нёман і што чакае іншыя гарадскія масты ў 2025 годзе
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…