Ужо былы адвакат Аляксандр Басалай. Фота: brka.by
Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Ён не прайшоў чарговую атэстацыю 19 снежня 2024 года. На рашэнне ведамства звярнула ўвагу «Медыязона Беларусь».
У 1997 годзе Аляксандр Басалай скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства. З 1999 па 2007 год служыў ва Упраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці.
З 2008 па 2014 год працаваў юрысконсультам на розных прадпрыемствах Гродна. У 2014 годзе прайшоў стажыроўку ў Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў. Са студзеня па травень 2015 года быў адвакатам юрыдычнай кансультацыі Шчучынскага раёна, а потым перавёўся працаваць у Гродна ў юрыдычную кансультацыю Гродзенскага раёна.
Яшчэ за тыдзень да пазбаўлення ліцэнзіі нічога не прадвяшчала праблем для Аляксандра Басалая. Напрыклад, 11 снежня ён праводзіў бясплатны прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…