Навіны

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў Георгія Роя і Аліны Коўшык. Таксама туды трапіў тэкст «Георгий Рой» і «Alina Koushyk». Фактычна, гэта азначае, што іх нельга называць. Георгій і яго паплечнікі жартуюць і параўноўваюць яго з Вальдэмортам (яго ў кінасусвеце «Гары Потэра» нельга было называць).

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня. Экстрэмісцкімі таксама прызналі партал і сацсеткі Grodno.in.

Георгій Рой — святар з Гродна. Вясной 2023 года ён з’ехаў з Беларусі і ўступіў у Сусветны патрыярхат праваслаўнай царквы, які размяшчаецца ў Стамбуле. Святар пасяліўся ў Вільні. Там разам з Аляксандрам Кухтай яны арганізавалі Беларускі праваслаўны прыход. Георгія абвясцілі ў вышук у Расіі.

«Я СТАЛ ТЕМ, КОГО НЕЛЬЗЯ НАЗЫВАТЬ!!! Дорогие друзья, с сегодняшняго дня мой фейсбук в Беларуси признан экстремистским ресурсом. Экстремизмом будет считаться и само публичное упоминание моего имени! Всё это создаёт риски для друзей и подписчиков из Беларуси», — напісаў Георгій у акаўнце. Ён параіў адпісацца і чытаць яго без падпіскі.

«Теперь само сочетание «Георгий Рой» в Беларуси признано экстремистским (наравне с ИГ и Аль-Ка@@ой). Это значит, что все книги и все журналы, где упоминается имя отца Георгия, нужно изъять и сжечь. А с официального сайта Гродненской епархии нужно удалить указ о его запрете (который нам вручила РПЦ после ухода в Константинополь). Фотки отца Георгия тоже нужно убрать отовсюду, переименовать его в телефонных книгах и ни за что не упоминать его имя ни в разговорах ни в переписках.

Прямо какой-то батюшка-сами-знаете-кто получился. Вот только мы в 21 веке живем, а чиновники застряли где-то в 19. И я точно знаю, что вся эта история сработает ровно наоборот: еще больше беларусов теперь будут знать о нашем приходе", — дадаў яго «калега» святар Аляксандр Кухта.

Аліна Коўшык — беларуская журналістка і палітычная дзяячка родам з Гродна. З 2007 па 2022 год працавала тэлевядучай тэлеканала «Белсат». Пазней стала членам Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях нацыянальнага адраджэння, але вярнулася ўзначаліць «Белсат». Яна пакуль не адрэагавала на прызнанне яе акаўнта экстрэмісцкім.

Аліна Коўшык. Фота: Facebook Аліны
Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Начальніка лакаматыўнага дэпо Гродна асудзілі за хабар — ён дапамагаў з кантрабандай цыгарэт

Начальніка абаротнага лакаматыўнага дэпо Гродна Аляксандра Бут-Гусаіма судзілі за атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430…

10 студзеня 2025

У Гродне з’явіўся адзіны ў горадзе крыты мост. Яго адкрыюць у канцы студзеня

Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай…

10 студзеня 2025

У гродзенскім паветры выявілі шкодныя часціцы — яны з’яўляюцца з-за выкідаў прадпрыемстваў і транспарту

У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…

9 студзеня 2025

У каляндар прышчэпак Беларусі ўключылі прышчэпку ад ВПЧ

У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…

9 студзеня 2025

Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…

9 студзеня 2025

Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім. Узгадваем, як гродзенцы з дапамогай яго ўплывалі на горад

Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…

9 студзеня 2025