Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з’явілася аб’ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе ў цэнтры горада на вуліцы Вялікая Траецкая, 9.

Гатовы бізнес абыдзецца ў $ 14 тыс.

У аб’яве адзначаюць, што гатовы бізнес падыдзе як пачаткоўцам, так і дасведчаным рэстаратарам. Сярод пераваг вылучаюць шырокую кліенцкую базу, правераных пастаўшчыкоў, добрае размяшчэнне і наяўнасць абсталявання.

Разам з бізнесам прадаюць і абсталяванне для прыгатавання напіткаў. Сярод іх — «эксклюзіўная мадэль» кавамашыны коштам $ 18 тыс. Мадэль, аб якой ідзе гаворка ў аб’яве, называецца Wega Concept 2 Group Lime Green — Hrodna.life праверыў цэны і не знайшоў апаратаў па такім кошце. У актуальным каталогу вытворцы гэтай мадэлі ўжо няма. У сярэднім падобныя машыны гэтай маркі зараз прадаюць за $ 12 — 15 тыс.

Таксама новы ўладальнік атрымае лёдагенератар, халадзільнікі, электрашэйкеры для кактэйляў і пасудамыечную машыну.

За гатовы бізнес просяць 45 тыс. руб. ($ 13,8 тыс.).

Установу адкрыла сцюардэса з Мінска

Кавярня «Чашки&ложки» адкрылася ў верасні 2020 года. Яе заснавала былая сцюардэса з Мінска Аксана Календа, якая пераехала ў Гродна.

Для беларускі гэта быў першы досвед вядзення бізнесу. Як расказвала Hrodna.life Аксана, установу яна адкрыла «з вялікай любові да кавы». Зараз у «Чашки&ложки» падаюць аўтарскую каву, напоі з шарыкамі тапіёкі і дэсерты.

Ва ўстанове 17 пасадачных месцаў, а ў цёплую пару года на вуліцы ўстанаўліваюць летнюю тэрасу.

Чытайце таксама: У адной з гродзенскіх кавярняў разам з напіткамі падаюць жывыя кветкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025