Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад плошчы Леніна на Савецкую плошчу ў традыцыйным шэсці. Галоўны Дзед Мароз эфектна дабраўся да цэнтра горада па рацэ на выратавальным катары, а потым узначаліў калону на кітайскім пазадарожніку JAC.
Разам з удзельнікамі ў касцюмах казачных персанажаў пад гукі барабанаў па горадзе праехалі грузавікі з рэкламай мясцовых прадпрыемстваў. Свае платформы былі ў мясакамбіната, «Гроднаэнерга», тытунёвай фабрыкі і іншых кампаній.
Можна было ўбачыць на парадзе і ўнікальную самаробную машыну «Волгаці». Умельцы зрабілі аналаг Bugatti на базе старой «Волгі». На ёй яшчэ да пачатку парада пракацілася галоўная Снягурка горада.
Пасля парада на Савецкай плошчы адбыўся канцэрт. Дзеці разам з Дзедам Марозам запалілі агні на галоўнай ёлцы. У гэты ж вечар адкрылася сядзіба Дзеда Мароза на плошчы.
@look.at.grodno А как в ваших городах готовятся к праздникам?🎅🏻#беларусь #гроднобеларусь #christmas #новыйгод ♬ Christmas Theme — Sound Gallery by Dmitry Taras
Начальніка абаротнага лакаматыўнага дэпо Гродна Аляксандра Бут-Гусаіма судзілі за атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430…
Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай…
У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…
У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…
Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…
Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…