Навіны

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе, а арганізатарамі выступілі пецярбуржскі Рускі музей і Рускі дом у Гродне. Падчас адкрыцця экспазіцыі супрацоўнікі сінагогі выказаліся наконт стварэння ў горадзе асобнага музея ў гонар Бакста, паведамляе мастачка Кацярына Забеліна.

Сінагога гатова прадаставіць памяшканне для музея

Як адзначыла Забеліна, выстава стала першым крокам для стварэння асобнага музея Льва Бакста ў Гродне. «Сінагога гатовая прадставіць памяшканне! Справа за малым — увасобіць у жыццё», — напісала мастачка.

У экспазіцыю ўвайшлі копіі работ Бакста, якія зараз знаходзяцца ў калекцыі Рускага музея. Арганізатары называюць выставу «мабільнай» — арыгінальных малюнкаў Бакста наведвальнікі не ўбачаць. Але, адсканаваўшы QR-кады, трапяць на віртуальны партал Рускага музея.

У Гродне амаль няма месцаў, звязаных з Бакстам

Леў Бакст нарадзіўся 1866 годзе ў Гродне, але пражыў тут нядоўга, бо неўзабаве сям’я пераехала ў Пецярбург. Найбольшага поспеху як мастак Бакст дасягнуў у Парыжы. Лічыцца адным з самых дарагіх тэатральных мастакоў свету. У Беларусі працы Бакста ёсць у карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

У Гродне ў гонар Бакста названыя рэстаран і вуліца ў пасёлку Фабрычным. Прац мастака і звязаных з ім рэчаў няма, таму меркаваны музей па сутнасці давядзецца ствараць з нуля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025