Спадчына

Гродзенец паказаў, як можна адбудаваць забыты ўсімі палац — атрымаўся б прывабны рэстаран-гатэль

Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б палац захаваўся да нашых дзён, ён бы знаходзіўся ў цэнтры Гродна на вуліцы Падольнай. Краязнаўца лічыць, што перспектывы рэканструкцыі аб’екта дастаткова аптымістычныя.

Палац у XVIII ст. ўзвёў Антоній Пшаздзецкі, які займаў высокую пасаду падканцлера ВКЛ. Ажаніўшыся на прадстаўніцы магнацкага роду Агінскіх, ён не мог абысціся без актыўнага будаўніцтва рэзідэнцый. Адна з рэзідэнцый Антонія захавалася ў Мінску. Палац пабудаваны ў стылі барока і класіцызму і з’яўляецца помнікам архітэктуры.

Аднавіць палац магчыма — на яго месцы няма жылых дамоў

Зараз на месцы палаца знаходзіцца драўляны будынак станцыі выратавальнікаў. Таму, мяркуе краязнаўца, «рассяляць дзевяціпавярховік дзеля рэканструкцыі не трэба».

— Дастаткова толькі прыбраць хатку, а офіс рачнікоў уладкаваць дзе-небудзь па суседстве. Верагодна, што падмуркі палаца ўсё яшчэ ў зямлі. Праблемай тут можа стаць адсутнасць больш дакладных звестак аб вонкавым абліччы рэзідэнцыі ў дні яе хараства. Таму патрэбны дадатковыя даследаванні. Аднаўляць сціплую і малапрывабную камянічку, у якую палац ператварыўся пазней, асаблівага сэнсу я асабіста не бачу, ну хіба што зрабіць гэта для таго, каб музеефіцыраваць падмуркі палаца, — піша Аснарэўскі.

Першакрыніц, як выглядаў палац, не захавалася

Па словах краязнаўцы, дакументы і здымкі палаца захаваліся, але ўжо перабудаванага. Як мяркуе гродзенец, памер і размяшчэнне вокнаў у арыгінальным палацы былі іншымі.

— Што ўжо там казаць пра дэкор. Пры гэтым, на планах Гродна мы бачым бакавыя выступы палаца. Улічваючы тагачасную шляхецкую моду і аналагічную выяву размешчанага непадалёк палаца Агінскіх (піўзавода) можна з некаторай доляй упэўненасці казаць аб тым, што палацык Пшаздзецкiх меў своеасаблівыя вежкі па кутах, як і паказана на маёй выяве. Зразумела, тут я выкарыстоўваў смелыя дапушчэнні, але падставы для іх ёсць, — апісвае канцэпцыю рэканструкцыі палаца Аснарэўскі.

Адноўлены палац можа стаць новым сімвалам Гродна

Краязнаўца лічыць, што эфектны палац у цэнтры горада стаў бы «ідэальным рэстаранам-гатэлем». Таму праблем з пошукам інвестара для рэканструкцыі не ўзнікла бы.

— Ну, а ў гродзенскай панараме з’явіўся б чарговы маляўнічы аб’ект, — падсумоўвае Аснарэўскі.

Чытайце таксама: Каложу будаваў продак Пушкіна? Аснарэўскі распавядае пра дзіўны міф

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025