Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: unsplash.com
У снежні 2024 года колькасць свабодных працоўных месцаў у вобласці склала больш за 19,3 тыс. Гэта на 15,4% больш у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Самы высокі попыт па-ранейшаму на супрацоўнікаў працоўных прафесій.
Больш за палову з агульнай колькасці вакансій — 65,7%, разлічаны на супрацоўнікаў працоўных прафесій.
Найбольшая колькасць вакансій у Гродне — больш за 6,7 тыс., у Лідскім раёне прадстаўлена больш за 2 тыс. прапаноў, у Ваўкавыскім — больш за 1,3 тыс.
У кастрычніку 2023 года ў банку вакансій Гродзенскай вобласці знаходзілася больш за 17,1 тыс. працоўных месцаў. Тады попыт на работнікаў па працоўных прафесіях складаў 62,7% ад агульнай колькасці вакансій.
У верасні 2022 года ў банку вакансій знаходзілася 12 тыс. прапаноў, з іх 60% былі для рабочых спецыяльнасцей.
Чытайце таксама: Колькасць вакансій у Гродне за паўтары гады вырасла ўдвая
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…