"Гродно Азот". Фото: iStock
У польскі санкцыйны спіс трапілі тры прадпрыемствы-экспарцёры прадукцыі беларускага прадпрыемства «Гродна Азот», паведамляе Biznes Alert са спасылкай на Дзяржаўную падатковую адміністрацыю (KAS). З дапамогай гэтых фірм-пасярэднікаў «Гродна Азот» абыходзіў накладзеныя на яго санкцыі.
Пад санкцыі трапілі World Chem Trading (фірма зарэгістраваная ў Аб’яднаных арабскіх эміратах), «Тэхнаспецтрэйдынг» і «Тэхнаспецтрэйдынг Экспарт» (абедзве зарэгістраваныя ў Мінску). Санкцыйны спіс вядзе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
«Тэхнаспецтрэйдынг» на сваім сайце сцвярджае, што з верасня 2022 года запусціў вытворчасць азотных угнаенняў. Але польскіх МУС у сваіх рашэннях адносна ўсіх трох фірм заяўляе, што вытворчасць карбаміду і аміячнай салетры ў прамысловых маштабах характэрны для вельмі буйных прамысловых установак, стварэнне і запуск якіх займае некалькі гадоў. Немагчыма раптам перанесці або арганізаваць вытворчасць гэтай прадукцыі ў новым месцы. Таму, на думку польскага боку, адзіным вытворцам гэтай прадукцыі ў Беларусі з’яўляецца «Гродна Азот». А ўсе тры фірмы з’яўляюцца проста структурамі для абыходу санкцый.
Гэта не першая фірма, якая трапіла ў польскіх санкцыйны спіс за дапамогу «Гродна Азот» у абыходзе санкцый. У пачатку снежня санкцыі наклалі на ТАА «НФТ», зарэгістраваную ў аграгарадку Капцёўка Гродзенскага раёна.
KAS запэўнівае, што сочыць за галіной угнаенняў і прымае меры па выкананні ўведзеных санкцый. «Гэтыя дзеянні не толькі перашкаджаюць выяўленай практыцы абыходу санкцый, але і абароняць польскую вытворчасць угнаенняў і вытворцаў з краін-членаў ЕС», — сказаў KAS.
Асабліва зацікаўлены ў абмежаванні экспарту ўгнаенняў з Беларусі і Расіі буйны польскі вытворца Grupa Azoty. Ён абвінавачвае беларускіх вытворцаў у дэмпінгу цэн на рынку Еўрасаюза.
Польшча, Літва, Латвія і Эстонія дабіваюцца ад Еўракамісіі ўвядзення высокіх мытных пошлін памерам 30−40% на беларускія і расійскія ўгнаенні.
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…