Навіны

Пад Гроднам аднавілі мост, які рухнуў з-за ліўняў

У вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскай вобласці аднавілі мост цераз раку Лашанку. Ён абрушыўся ў жніўні 2024 года з-за моцных залеваў, якія ішлі на ўсёй тэрыторыі рэгіёна.

Рух па мосце ўжо адкрыты. Новая канструкцыя «здольная вынесці ўдары непагадзі», паведаміў БелТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук.

Мост, які абрынуўся, пабудавалі яшчэ ў савецкія часы — старыя тэхналогіі не дазволілі вытрымаць тую нагрузку, якая ўзнікла з-за павелічэння ўзроўню вады ў рацэ.

Каб пазбегнуць падмываў пры будучых ліўнях, праекціроўшчыкі пашырылі пралётную пабудову да 21 метра і ўмацавалі заборныя сценкі бутавым каменем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025