Навіны

Гродзенка паскардзілася, што ў Вішняўцы няма кавярняў - каментатары яе падтрымалі

Гродзенка Ганна паскардзілася ў TikTok, што ў мікрараёне Вішнявец няма ўстаноў харчавання. Па словах дзяўчыны, адшукаць кавярню ці кафэ — праблематычна.

Ганна возіць дзіця ў Вішнявец на дадатковыя заняткі. Пакуль дзіця вучыцца, гродзенка хацела бы яго чакаць яго за кубкам кавы. Аднак адшукаць у мікрараёне кавярню ці кафэ ў дзяўчыны не атрымалася.

«У мяне пытанне, дзе вашыя кавярні, дзе вашыя кафэшкі і рэстаранчыкі? Каб вось прывёў дзіця на заняткі, мог пайсці пасядзець і дзе-небудзь выпіць кавы з дэсертам», — спытала ў TikTok Ганна.

У каментарах гродзенцы адрэагавалі на выказванне дзяўчыны. Некаторыя параілі зайсці ў гандлёвы цэнтр «Парус» — там на другім паверсе ёсць кавярня-кандытарская «Помпушка».

«Побач з каштанам і капеечкай апараты стаяць, перакусіць побач з віта маркетам, вось вам і зборная кафэшка», — напісала kik.kwo.

«Гэта бізнесменам на заметку», — адзначыў Аляксей.

«Мы ў Вішняўцы на дыеце», — пажартавала oli_barry9.

«Я сама з Вішняўца, але ваджу малых на робатаў на Савецкую. Бо на Вішняўцы толькі ў харчовы можна схадзіць», — распавяла Gulnara Tazhbenova.

«Дзевятоўка таксама пад пытаннем, а па факце ў нас гэта ўсё спальныя раёны, акрамя цэнтра, не дзіўна, што няма ў горадзе амаль ніводнай кавярні акрамя цэнтра», — лічыць Вераніка.

Чытайце таксама: Гайд па атмасферных кавярнях Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025