Гродзенка Ганна паскардзілася ў TikTok, што ў мікрараёне Вішнявец няма ўстаноў харчавання. Па словах дзяўчыны, адшукаць кавярню ці кафэ — праблематычна.
Ганна возіць дзіця ў Вішнявец на дадатковыя заняткі. Пакуль дзіця вучыцца, гродзенка хацела бы яго чакаць яго за кубкам кавы. Аднак адшукаць у мікрараёне кавярню ці кафэ ў дзяўчыны не атрымалася.
«У мяне пытанне, дзе вашыя кавярні, дзе вашыя кафэшкі і рэстаранчыкі? Каб вось прывёў дзіця на заняткі, мог пайсці пасядзець і дзе-небудзь выпіць кавы з дэсертам», — спытала ў TikTok Ганна.
У каментарах гродзенцы адрэагавалі на выказванне дзяўчыны. Некаторыя параілі зайсці ў гандлёвы цэнтр «Парус» — там на другім паверсе ёсць кавярня-кандытарская «Помпушка».
«Побач з каштанам і капеечкай апараты стаяць, перакусіць побач з віта маркетам, вось вам і зборная кафэшка», — напісала kik.kwo.
«Гэта бізнесменам на заметку», — адзначыў Аляксей.
«Мы ў Вішняўцы на дыеце», — пажартавала oli_barry9.
«Я сама з Вішняўца, але ваджу малых на робатаў на Савецкую. Бо на Вішняўцы толькі ў харчовы можна схадзіць», — распавяла Gulnara Tazhbenova.
«Дзевятоўка таксама пад пытаннем, а па факце ў нас гэта ўсё спальныя раёны, акрамя цэнтра, не дзіўна, што няма ў горадзе амаль ніводнай кавярні акрамя цэнтра», — лічыць Вераніка.
Чытайце таксама: Гайд па атмасферных кавярнях Гродна