Зімовая вясёлка ў Гродне. Фота: Наталля Храброва, Facebook-група "Гродно"
У сярэдзіне снежня гродзенцы заўважылі на небе вясёлку. Як адзначаюць спецыялісты, у зімні перыяд гэта рэдкая з’ява — павінна супадаць адразу некалькі фактараў, каб вясёлка з’явілася на небе.
Вясёлку заўважыла гродзенка Наталля Храброва. Яна падзялілася фотаздымкам у Facebook-групе «Гродна» і адзначыла, што «сёння зноў вясёлка».
Падобную з’яву ў той жа перыяд заўважылі і ў Мінскай вобласці. Як адзначыў папулярызатар астраноміі Віктар Малышчыц, для зімы гэта нетыповая з’ява.
«Для вясёлкі неабходна, каб з неба ішлі вадкія кропелькі вады (не сняжынкі) і адначасова былі прамыя сонечныя промні. Прычым сонца павінна быць невысока. А зараз яно высока не падымаецца — 12—13 градусаў. Ці бачыў я ўзімку вясёлку? Не, ніколі. Усё ж такі вельмі рэдка дажджы ўзімку суправаджаюцца сонцам. А сёння сапраўды пры штармавым надвор'і свяціла сонца. Падобнае бывае нячаста», — патлумачыў выданню Onliner.by эксперт.
У Гродне 16 снежня таксама было штармавое надвор’е — вецер быў настолькі моцным, што паваліў некалькі святочных ёлак. У сваю чаргу сіноптыкі папярэджвалі аб неспрыяльных умовах надвор’я ў горадзе.
Звычайна ўзімку вясёлка з’яўляецца, калі ёсць яскравае сонца, моцны мароз і высокая вільготнасць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…