Вадзім Ермашук. Фота: instagram.com/ermakdimati/
Пра вынікі праверкі за абразу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай блогерам і палітвязнем Вадзімам Ермашуком (Vadimati) паведаміў сам Вадзім у сторыс. Справу спынілі, бо не знайшлі доказаў, што пад «гродзенскай шлюхай» Вадзім меў на ўвазе Вольгу.
Навіну аб спыненні праверкі Вадзім даведаўся ад участковага, які ёй займаўся. Прычынай стаў недахоп доказаў. «Там няма яе імя, прозвішча, а яна гэта прыняла на сябе ўсё — што яна шлюха і шалава гродзенская, уяўляеце?».
Артыкул за абразу ў Беларусі прыбралі з Крымінальнага кодэкса. Цяпер за яе пагражае адміністрацыйная адказнасць. Пад абразай разумеюць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме. За гэта паводле арт. 10.2 КаАП пагражае штраф або арышт.
Вадзім папрасіў перадаць навіну Вользе і паабяцаў пры сустрэчы абас*аць яе.
Вядома, што Вадзім таксама падаваў заяву ў міліцыю на Бондараву за абразу — органы не адрэагавалі.
Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук адбыў тры гады калоніі і пакінуў Беларусь. Да ад’езду ён перанёс некалькі аперацый з-за анкалогіі і паспеў папрацаваць на «Кароне». Яго акаўнт у Instagram прызналі экстрэмісцкім.
Чытайце таксама: Блогер Вадзімаці расказаў, як яго выціснулі з Беларусі і пры чым тут Бондарава
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…