Гульнявая прастора Neo. Фота: Instagram прасторы
У гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti адкрылася гульнявая прастора Neo. Атракцыёны разлічаны ў першую чаргу на дзяцей, а асноўныя прызы — цацкі. Каб пагуляць у апараты, на ўваходзе неабходна набыць спецыяльныя жэтоны.
Прастора Neo адкрылася 15 снежня. Тут ёсць некалькі атракцыёнаў. Напрыклад, усталявалі апарат па выцягванні цацак, дзе можна выйграць капібару, панду ці персанажаў з вядомых мультфільмаў - Пікачу ці Сціча.
Ёсць і больш рухомыя гульні: спецыяльная пляцоўка для танцавальных батлаў, камп’ютарныя стралялкі і імітатар язды на матацыкле. Усталявалі ў Neo і невялікі рынг для бокса — для гульні выдаюць сапраўдныя пальчаткі, а праекцыя бою транслюецца на экран.
Каб пагуляць у аўтаматы, трэба ўнесці жэтоны — набыць іх можна на ўваходзе ў прастору. Так 3 жэтоны абыдуцца ў 5 руб., 16 жэтонаў каштуюць 20 руб., 100 жэтонаў - 100 руб.
Гульнявая прастора знаходзіцца на трэцім паверсе ГЗК Triniti і працуе з 10:00 да 22:00 штодзень.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…