Працоўная назва адроджанага комплекса былога піўзавода — «Гроднабровар». Але інвестар лічыць, што прыйшоў час вызначыцца з канчатковай назвай. Гараджан заахвочваюць падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі.

Назву для комплексу можна прапанаваць на сайце піўзавода

Аляксандр Заглубоцкі, прадстаўнік кампаніі-інвестара «МБА Інвестмент», якая займаецца рэканструкцыяй «Гроднабровар», просіць гродзенцаў уносіць свае прапановы для будучай назвы комплексу. Звязацца з інвестарам можна, карыстаючыся кантактамі на сайце піўзавода.

Да лета 2025 года плануюць здаць першы комплекс

Заглубоцкі распавёў газеце «ProГород» (праект раённай газеты «Перспектыва»), на якім этапе рэстаўрацыі знаходзіцца комплекс. На гэтую зіму ўсе будынкі будуць ужо пад новым дахам. Зараз працоўныя разводзяць камунікацыі падачы газу і воды, аздабляюць памяшканні і адводзяць грунтавыя воды са сутарэнных памяшканняў. Дзякуючы адносна цёпламу надвор’ю працягваюцца работы па добраўпарадкаванні — аздабляюць тэрыторыю каля Старога моста, потым пяройдуць да ўнутранага двара.

Да лета 2025 года інвестар плануе здаць першы пускавы комплекс — гэта новы будынак. Там павінны з’явіцца офісы і цэх разліву крафтавага піва.

Захавалі лесвіцу ХIX стагоддзя і флюгер: як ішла рэстаўрацыя піўзавода

Рэканструкцыя піўзавода пачалася ў 2022 годзе. Тады гаворка ішла толькі аб тэхнічным абсталяванні некаторых будынкаў - планавалася правесці інжынерныя сеткі, электрычнасць, ваду і каналізацыю. Таксама хацелі ўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю.

Да 2023 смета выкананых работ склала больш за $ 2 млн. Унутры будынка залілі перакрыцці паміж паверхамі, а ў памяшканнях залілі чарнавую падлогу. У будынку ўсталявалі драўляныя вокны сучаснай вытворчасці, а таксама адрэстаўравалі лесвіцу ХIX сгоддзя, аднавіўшы знікшыя і пашкоджаныя фрагменты.

У чэрвені 2024 года спецыялісты пачалі замяняць дах, захаваўшы адну з асаблівасцяў комплексу — трубу з флюгерам.

Чытайце таксама: Трапіць на піўзавод пакуль нельга, затое можна адправіцца ў віртуальны тур