У гродзенскім заапарку новы жыхар — міжземнаморскі гекон. Яшчарка трапіла ў заапарк незвычайным спосабам — супрацоўнікі адной з гродзенскіх крамаў выявілі рэптылію ў скрыні з садавінай.

Гекона заўважылі выпадкова — ён знаходзіўся ў скрыні з хурмой. Супрацоўнікі не ведалі, што рабіць з яшчаркай, таму звярнуліся па дапамогу ў гродзенскі заапарк.

Яшчарку прытулілі і вылучылі ёй месца ў тэрарыуме. Гекон хутка адаптаваўся на новым месцы, добра сябе адчувае і нават паспеў пераліняць, паведамляюць у Telegram-канале заапарка.

Чытайце таксама: Як у гродзенскім заапарку ратуюць птушак