Навіны

Блогер Вадзімаці расказаў, як яго выціснулі з Беларусі і пры чым тут Бондарава

Гродзенскі блогер і былы палітзняволены Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у сваім Instagram, што прымусіла яго пакінуць Беларусь. Зараз ён знаходзіцца на адпачынку ў Тунісе і запісвае сторы з адказамі на пытанні сваіх падпісчыкаў.

Адно з пытанняў - чаму Вадзім вырашыў з’ехаць, калі пачаткова не планаваў. «Постепенно меня принуждали к этому. Тем более все белорусы до сих пор ходят на госпомойки и шабаши во время чумы в центрах городов и танцуют под „Корни“ и Стасю Михайловну», — адказаў ён у адной са сторы. А ў іншай дадаў: «Меня просто выжили из Гродно».

Падпісчыкі пыталіся, што блогер думае пра магчымасць вяртання ў Беларусь. Ён шчыра адказаў, што не ведае, калі гэта будзе магчыма. «Пока он там, наверное нет, когда не будет, то возможно да», — напісаў Вадзімаці пад фота Лукашэнкі. І ўдакладніў некалькі сторы пазней: «Я не знаю, посмотрим, что будет после перевыборов Лукашенко! Оттепель, но не факт».

«2020 год расколол общество у нас в стране, а больше всего его раскололи сами чиновники», — падзяліўся думкамі блогер.

Задавалі падпісчыкі і дзіўныя пытанні, кшталту: «Вам разрешили вести страницу?».

Instagram Вадзімаці пад назвай ermashukvadimati прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 27 лістапада 2024. Яшчэ да суда блогер выдаліў яго, а пасля ад’езду з Беларусі аднавіў пад назвай ermakdimati.

Вадзімаці з’ехаў спачатку ў Грузію, а адтуль прыляцеў у Польшчу, куды плануе вярнуцца пасля адпачынку. Але не выключае і іншых краін. «Я чалавек міру, яшчэ не ведаю, дзе мой прытулак», — напісаў ён.

Адной з прычын ад’езду быў чарговы канфлікт з даносчыцай Вольгай Бондаравай. Тая напісала на Вадзіма заяву ў міліцыю за нібыта абразу. Адметна, што Вадзімаці яшчэ раней першы напісаў у міліцыю заяву на Бондараву за абразу — але тады органы не адрэагавалі.

Адметна, што Вадзімаці пачаў часта выкарыстоўваць беларускую мову. «Трыгерам быў 2020 рок, калі я яшчэ болей палюбіў родную мову», — прызнаецца блогер і адразу выбачаецца, што ведае яе дрэнна. Маўляў, яе гадамі знішчалі ўлады.

Сваім падпісчыкам, якія жывуць у Беларусі, блогер раіць на ўсялякі выпадак адпісацца ад яго профілю і праглядаць яго без падпіскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Знайшлі гродзенца, які скраў ногі Дзеда Мароза — зараз ім займаецца міліцыя

Міліцыя вылічыла гродзенца, які скраў частку навагодняй інсталяцыі ў выглядзе ног Дзеда Мароза. Устаноўлена, што…

18 снежня 2024

Fix Price у Гродне запускае дастаўку тавараў дадому

Праект ужо працуе ў пілотным рэжыме, але пакуль заказ і дастаўка тавараў дамоў даступны толькі…

17 снежня 2024

Для былога Гродзенскага піўзавода шукаюць новую назву — гараджан просяць падзяліцца ідэямі

Працоўная назва адроджанага комплекса былога піўзавода — «Гроднабровар». Але інвестар лічыць, што прыйшоў час вызначыцца…

17 снежня 2024

У Гродне заўважылі вясёлку — для зімы гэта рэдкая з’ява

У сярэдзіне снежня гродзенцы заўважылі на небе вясёлку. Як адзначаюць спецыялісты, у зімні перыяд гэта…

17 снежня 2024

Гродзенскаму заапарку перадалі гекона: яго знайшлі ў скрыні з садавінай

У гродзенскім заапарку новы жыхар - міжземнаморскі гекон. Яшчарка трапіла ў заапарк незвычайным спосабам —…

17 снежня 2024

Справу аб абразе Бондаравай блогерам Vadimati закрылі

Пра вынікі праверкі за абразу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай блогерам і палітвязнем Вадзімам Ермашуком (Vadimati)…

17 снежня 2024