У адным з кірмашовых домікаў на Савецкай плошчы падаюць слімакоў. На незвычайную для каляднага кірмаша страву звярнуў увагу гродзенец Алег. Пра слімакоў ён распавёў у сваім TikTok і за два дні набраў амаль 25 тыс. праглядаў.

З грэцкім арэхам і з соўсам том ям: якіх слімакоў прадаюць на кірмашы

У доміку прапануюць шэсць відаў слімакоў пад рознымі соусамі. Як удалося высветліць гродзенцу, там ёсць слімакі з маслам, часныком, укропам, грэцкім арэхам і том ямам. Абыдзецца страва ў 10 рублёў.

@mixerom #еда#рек#видео#улитки ♬ оригинальный звук — olegtarsoff

Таксама Алег даведаўся, як правільна есці слімака, каб яго смак раскрываўся паслядоўна. Спачатку шпажкай дастаецца і з’ядаецца мяса, затым — выпіваецца соўс, таксама дазваляецца закуска ў выглядзе хлеба. А запіваць слімакоў лепш за ўсё Бургундскім віном, адзначае ў відэа прадавец.

Па тэме: Якія яшчэ прысмакі і па якіх коштах з’явіліся на навагоднім кірмашы ў Гродне

Як будзе працаваць кірмаш

Кірмаш на Савецкай плошчы працуе з 9 снежня па 13 студзеня. У буднія дні домікі адчынены з 15:00 да 23:00, у выхадныя — з 13:00 да 23:00.

У святочныя дні, 31 снежня і 1 студзеня, наведаць кірмаш можна будзе з 13:00 да 04:00.