Шорты з паеткамі з шоурума Krikate House. Фота: Instagram брэнда
Гродзенская мастачка Кацярына Забеліна наведала новы модны буцік Krikate House. Акрамя прыгожых інтэр'ераў і шырокага асартыменту Кацярына звярнула ўвагу на цану дэкаратыўнай ніжняй бялізны — 140 руб.
Буцік стаў новым месцам для гродзенскіх модніц, адзначыла ў сваім Instagram Кацярына. Гродзенка дадае, што ў краме ёсць і «эпатажныя рэчы». Напрыклад, шорты з паеткамі за 140 руб., якія нагадваюць ніжнюю бялізну.
Згодна з афіцыйным сайтам Krikate, кактэйльная сукенка з паеткамі абыдзецца ў 280 руб., аксесуар да іх у выглядзе здымных рукавоў каштуе 100 руб. Трэндавая спадніца «балон» каштуе 220 руб., футболка з прынтам — 170 руб. Кошт сукенак у выглядзе кімано вар'іруецца ад 300 да 320 руб.
Прастора Krikate House адкрылася ў пачатку снежня ў гандлёва-офісным цэнтры на Вялікай Траецкай, 25. У гонар запуску буціка яго дырэктар, Кацярына Карлацяну, зладзіла шумную вечарынку, куды запрасіла мясцовых блогераў і мадэляў.
Прастору шоурума дызайнер выканала ў стылістыцы гранд-гатэля — у яркіх ружовых адценнях і з некалькімі «інстаграмнымі» зонамі.
Чытайце таксама: Як стваральніца брэнда Krikate дабралася да парыжскага тыдня моды
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…