Фота iStock
Для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Спектр» у Гродне купяць восем квадракоптараў. На іх выдаткуюць 13 300 рублёў з гарадскога бюджэту. Раней улады паведамілі, што секцыя карыстаецца попытам у школьнікаў, таму колькасць дронаў планавалі павялічыць.
Дадаткова 4500 рублёў выдаткуюць на шэсць пультаў кіравання. Яшчэ 1560 рублёў - на шэсць акумулятараў.
Раней улады паведамлялі, што вучаць дзяцей карыстацца дронамі. Для гэтага ў школах праводзяць практычныя заняткі з рэальнымі мадэлямі. У першую чаргу — для выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў.
У будучыні ўдзельнікі такіх клубаў будуць праходзіць на дронах паласу перашкод, адсочваць рух ад першай асобы з дапамогай акуляраў і працаваць з разведвальнымі дронамі.
Указ «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» ад 25 верасня 2023 года забараніў увоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў, а таксама выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без дазволу. Карыстацца дронамі зараз могуць толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Прамень» закупяць тры праграмна-апаратных комплексы (праграмнае забеспячэнне):
Усяго на гэта выдаткуюць 70 000 рублёў.
Чытайце таксама: Каля 15 беспілотнікаў забралі за год у жыхароў Гродзенскай вобласці
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…