Навіны

Несмяротныя: у Гродне зноў адкрываецца мексіканскі бар Amigos

Уладальнікі мексіканскага бара Los Amigos, закрытага ў 2023 годзе, адкрываюць новую ўстанову. Яны захавалі канцэпцыю і нават знакаміты дыван. Новы бар — спадчыннік таго самага першага ў Гродне мексіканскага бара «Амигос» на Баторыя.

Бар адкрываецца ў пятніцу, 13 снежня, у 19:00. Новае месца апынулася недалёка ад старога — на Калючынскай, 12, па суседстве з кавярняй «Вкус искусства». Раней гэтае памяшканне займаў бар Cloud.

Акрамя адрасу змянілася назва — з Los Amigos на Tres Amigos. У бары захавалі канцэпцыю мексіканскай кухні і антуражу: абяцаюць тэкілу, кесадыллю і бурыта. Адна са сцен аранжавая, там жа аказаўся і дыван, які некалькі гадоў правісеў у дворыку па старым адрасе бара.

Адзін з падпісантаў мексіканскага бара ў Instagram назваў яго адраджэнне «найлепшай навіной за снежань». У дзень адкрыцця Tres Amigos там адкрываецца і выстава работ гродзенскай мастачкі Дзіны Бельскай.

Чытайце таксама: Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў

Чаму Tres — складаная гісторыя мексіканскага бара

Бар Los Amigos адкрыўся ў пачатку 2020 года на Урыцкага, 26 і прапрацаваў там больш за тры гады. Акрамя мексіканскага меню ў бары быў адпаведны антураж, наведвальнікі фатаграфаваліся ў самбрэра і понча, унутраны дворык таксама быў аформлены, там ладзілі мерапрыемствы.

У траўні 2022 года бар закрываўся: праз пазыкі арэндадаўца закрыў уладальнікам бара доступ у памяшканне. Грошы на арэнду збіралі ў тым ліку сярод кліентаў бара праз дэпазіты і праз данаты з дапамогай іншых гродзенскіх бараў. Праз месяц бар адкрыўся зноў.

Дворык з дываном на Урыцкага ў 2023 годзе. Фота: Instagram.com/vid_grodno

Канчаткова (аказалася, не) бар закрыўся ў чэрвені 2023 года. Тады ўладальнікі не назвалі прычыны, але незадоўга да гэтага бар затапіла зверху. 25 чэрвеня наладзілі развітанне з дываном, на фоне якога многія фатаграфаваліся. Праз год у памяшканні былога бара адкрылася кафэ «У Груши».

Да Los Amigos ва ўладальніка бара было невялікае кафэ «Пад носам» з пітнымі супамі. Яно адкрылася ў 2018 на Леніна, 14 і прапрацавала крыху больш за год. А перад гэтым, з 2014, — першы мексіканскі бар на Стэфана Баторыя, 8Б, які называўся проста «Амигос». Таму новы бар на Калючынскай сапраўды Tres (трэці — ісп.)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025