Крыніца: Kufar.by
У Гродне паветраны шар для так званых прывязных палётаў можна купіць як гатовы бізнес.
Пры палётах такі шар прывязваюць, каб ён не адляцеў далёка. Паветраны шар можа паднімацца на вышыню да 50 метраў, адзначана ў аб’яве аб продажы. У кошык шара пры гэтым можна пасадзіць да чатырох чалавек.
За шар просяць 20 000 руб. Можна аформіць растэрміноўку.
Такія шары выкарыстоўваюць для фотасесій. Як атракцыён на мерапрыемствах іх можна здаваць у арэнду.
У Беларусі, каб арганізоўваць палёты, патрэбны адпаведны сертыфікат для ажыццяўлення камерцыйных паветраных перавозак ад дэпартамента па авіяцыі. Таксама спатрэбіцца дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы. Запыт трэба падаваць загадзя ў кампетэнтныя органы, месца палёту павінна быць узгоднена для забеспячэння бяспекі. Таксама існуюць абмежаванні па вышыні палёту, якія залежаць ад структуры паветранай прасторы ў канкрэтным рэгіёне.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць гатовы бізнэс" - саляную пячору «Брыз»
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…