Кветкавая сцяна на гродзенскім Старым мосце. Фота: "Гродзенская праўда"
У гарвыканкаме абмеркавалі планы на новы цёплы сезон — як будуць азеляняць горад з мільёнам кветак. Спрэчныя кветкі на Старым мосце з’явяцца зноў, але з улікам памылак, а ў парку Жылібера разаб’юць вечназялёны лабірынт з жывых раслін.
На парэнчах Старога моста вырашылі размясціць супертуніі ружовага, белага, жоўтага і чырвонага колераў. Канструкцыя зменіцца: кветкі будуць ісці не суцэльнай паласой, а хвалямі. Такім чынам частка парэнчаў застанецца незакрытай і ў прасветы будзе бачны Нёман і замкі. Кветкі размяркуюць па адным колеры на «хвалю». Супертунія — новы гатунак каскадных петуній, які адрозніваецца больш моцным ростам і большай колькасцю кветак, чым традыцыйныя петуніі, а таксама большай устойлівасцю да неспрыяльных умоў надвор’я, заўважыў канал Urban Hrodna. Азеляненне зробяць з выкарыстаннем балконных скрыняў і вазонаў на 1,5 л.
У сезоне-2024 кветкі на Старым мосце размясцілі ўпершыню. Праз моцны вецер летам кветкі на адным з бакоў моста пацярпелі і засохлі. Каб параіцца з гараджанамі, ці працягваць эксперымент, чыноўнікі рабілі апытанку ў Instagram гарвыканкама. У ёй палова выказалася за, палова супраць кветак на мосце. Многія пісалі, што кветкавыя скрыні закрываюць від на Нёман і набярэжную. Таксама адзначалі, што ходнік і так занадта вузкі, аднагадовыя кветкі і сістэма аўтапаліва каштуюць нятанна, а кветкі хутка засыхаюць. Іншыя ж каментатары падтрымалі ідэю чыноўнікаў з кветкамі на мосце і прапанавалі любавацца Нёманам у іншыя сезоны.
У парку Жылібера злева ад танцпляцу, паміж ім і вяровачным мястэчкам, зробяць зялёны лабірынт з вечназялёнага кустоўя. На плане бачна, што ён не будзе высокі - прыблізна па калена даросламу чалавеку.
Акрамя гэтага ў горадзе плануюць пасадзіць у прамым сэнсе мільён кветак, паставіць новыя канструкцыі, будзе шмат клумбаў. У задачы пастаўлены правільны догляд і новыя віды.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…