Пакуль улады кажуць пра збудаванне як мінімум чатырох пляцовак для выгулу сабак у Гродне. Яны з’явяцца па вул. Таўлая, вул. Віктара Саяпіна, вул. Пестрака, вул. Фолюш. Першы этап работ зробяць да канца студзеня 2025 года.
Само будаўніцтва запланавана на кастрычнік 2025 года. На пляцоўках панізяць бартавы камень і пакладуць тактыльную плітку для безбар’ернага асяроддзя. Тэрыторыю добраўпарадкуюць, паставяць там скрыні і лаўкі, зробяць асвятленне.
Пакуль Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка займаецца распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі. На кожную пляцоўку выдаткуюць 10 560 рублёў з гарадскога бюджэту.
Пакуль у Гродне ёсць пяць абсталяваных пляцовак для выгулу сабак. Дзве з іх знаходзяцца ў Ленінскім раёне — на вуліцах Болдзіна і Белыя Росы. Тры ў Кастрычніцкім раёне — на вуліцах Багушэвіча, Агінскага і Кабяка (каля станцыі пералівання крыві).
Чытайце таксама: Сабака беларускі паправіўся на 3 кг. Гэта выклікала пытанні на мяжы — склалі пратакол