Такую паслугу прапануе сэрвіс пракату жывых дрэваў «ЭкаЁлачка». Праект працуе з 2019 года і належыць сям'і з Гродна. Сёлета ў «ЭкаЁлачкі» з’явілася яшчэ адна навінка — цяпер арандаваць ёлку на святы можна не толькі ў Гродне, але і ў Мінску, піша «Наша Ніва».
Арэнда жывой ёлкі - ад 50 да 220 руб.
Сёлета арэнда звычайнай ёлкі складае ад 50 да 220 руб., піхты Нордмана — 190−220 руб. Таксама прадугледжана зніжка для тых, хто скарыстаўся паслугамі «ЭкаЁлачкі» летась і пасля святаў дрэва выжыла.
«ЭкаЁлачка» дазваляе браць «сваё» дрэва штогод. Напрыклад, у гэтым годзе 11 снежня — апошні дзень, калі кліенты могуць арандаваць тую ж ёлку, якую заказвалі летась.
Развозіць ёлкі пачнуць бліжэй да святаў, а пакуль у акаўнце праекта паказваюць, як акуратна выкопваюць дрэвы і перамяшчаюць іх у кадкі - на кожную ёлку патрабуецца каля паўгадзіны.
Па тэме: Колькі каштуюць навагоднія ёлкі ў Гродне ў 2024 годзе?
Праз сэрвіс можна адсачыць, ці выжыла ваша ёлка
Праект «ЭкаЁлачка» запусціўся ў 2019 годзе. Тады гродзенцы высадзілі каля 1000 ёлак у Каробчыцах. Планавалася, што праз 7−8 гадоў дрэвы можна будзе ссекчы і прадаць да зімовых святаў.
З-за вялікага попыту сям'і прыйшла ідэя, што можна зрабіць эка-сэрвіс пракату ёлак — пастаўляць дрэвы ў кадках, каб пасля святаў высаджваць іх назад у зямлю.
Пасля эксперыментальнага года выжыла каля 80% елак, якія вярнуліся да гаспадароў ад арандатараў.
Цяпер сям’я запусціла сэрвіс, які дазваляе адсачыць лёс ёлкі, якую раней ужо бралі ў арэнду.
Чытайце таксама: Паглядзіце, які незвычайны ёлачны кірмаш працуе на Савецкай плошчы