Праектар усталявалі каля кінатэатра “Чырвоная Зорка” на Сацыялістычнай. Ён будзе праецыраваць выяву на тарэц будынка кінатэатра.
Паказваць на праектары збіраюцца карцінкі на навагоднюю тэматыку, паведамляе “Гродно Плюс”. Яго запусцяць з 13 снежня.
Выявы на сцяне змогуць бачыць усе, хто будзе ісці або ехаць у бок вуліцы Парыжскай Камуны з Дзяржынскага і плошчы Леніна. Па задумцы, праекцыі павінны дапоўніць навагодні антураж горада.


Праектар ужо запускалі для кіраўніцтва горада і камунальных прадпрыемстваў.
Як яшчэ ўпрыгожылі Гродна і калі ўсё заззяе
Усяго Гродна сёлета ўпрыгожылі амаль 40 км гірляндаў. Толькі на адно “зорнае неба” на Савецкай вуліцы спатрэбілася 800 м.
Галоўную ёлку на плошчы Леніна запаляць 13 снежня ў 17.30. Гледачам абяцаюць яркае шоу і шпацыр з сабакамі пароды хаскі. Вакол ёлкі ўсталявалі чатырохметровую канструкцыю з 12 дрэў з сімваламі знакаў задыякаў і аркі. На контуры будынкаў дадалі гнуткі неон.
Таксама ў пятніцу 13 снежня запаляць алею з “дызайнерскіх” ялінак у парку Жылібера. 16 снежня ўрачыста адкрыюць гарадскі маёнтак Дзеда Мароза ў цэнтры рамёстваў “Спадчына” на Рэйманта, 12. 20 снежня па цэнтральных вуліцах Гродна пройдзе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Чытайце таксама:



