Навіны

Камандаваў савецкімі танкамі ў верасні 1939-га. Вуліцу ў Гродне перайменавалі ў гонар Івана Якубоўскага

Вуліцу Яснапольскую ў мікрараёне, які будуецца на месцы вайсковай часткі Фолюш перайменавалі. Зараз яна называецца ў гонар Івана Якубоўскага — савецкага маршала, які камандаваў танкавай ротай пры нападзе СССР на Польшчу ў верасні 1939 і ў савецка-фінскай вайне.

Рашэнне Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў ад 21 лістапада аб перайменаванні вуліцы з’явілася на Нацыянальным прававым партале. Вуліцу Яснапольскую перайменавалі ў гонар Маршала Савецкага саюза, двойчы Героя Савецкага саюза Івана Якубоўскага. На беларускай мове яна будзе называцца «вуліца Іва́на Якубо́ўскага», на рускай — «улица Ива́на Якубо́вского».

Рашэнне набыло моц з 4 снежня 2024 года.

Хто такі Якубоўскі?

Іван Якубоўскі нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Зайцава, зараз Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Скончыў сем класаў сельскай школы, быў сакратаром кустовай ячэйкі сельсавета, працаваў на цагельні, скончыў два курсы Аршанскага педагагічнага тэхнікума.

У 1932 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, скончыў Беларускую ваенную школу і Ленінградскія бранятанкавыя курсы. Камандаваў танкавай ротай падчас нападзення СССР на Польшчу ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939−1940 гг. З 1941 камандаваў танкавымі падраздзяленнямі,
ваюючы на ​​розных франтах. Удзельнічаў у абароне Мінска, ваяваў у абложаным Магілёве, удзельнічаў у бітвах пад Сталінградам, Курскам і за Дняпро. Двойчы ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза.

Чытайце таксама: Акупацыя ці вызваленне? Што было ў Гродне ў верасні 1939 года: успаміны сведкаў

Пасля вайны Якубоўскі працягнуў службу ў савецкім войску. Камандаваў танкавымі часткамі, займаў ключавыя пасады, у тым ліку камандаваў Групай савецкіх войскаў у Германіі, Кіеўскай ваеннай акругай і Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі Варшаўскай дамовы. У 1967 годзе атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. Быў членам ЦК КПСС, дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР і РСФСР. Памёр у 1976 годзе ў Маскве, пахаваны ў Крамлёўскай сцяне на Краснай плошчы. Вуліца Якубоўскага ёсць у Мінску, Магілёве, Воршы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025