Навіны

У Гродне суд развёў маладых: вырашыў, што тыя ажаніліся праз размеркаванне

У Ленінскім раённым судзе Гродна разгледзелі справу аб прызнанні шлюбу, заключанага летам 2024 года, несапраўдным. Пара была нязгодная, але суд абраў не іх бок.

Пазоў падаў пракурор Гродна. Ён сцвярджаў, што шлюб паміж маладымі людзьмі быў фіктыўным — заключаным не дзеля стварэння сям'і.

Муж да гэтага вучыўся ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на бюджэце паводле мэтавай падрыхтоўкі. Пасля выпуску ў 2024 годзе яго размеркавалі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу. У чэрвені таго ж года пара зарэгістравала шлюб у ЗАГСе Гродна. Дзяўчына была вайскоўкай, і пасля вяселля муж змог перавесціся на працу ў Гродне, расказалі ў прэс-службе суда.

Пракурор настойваў, што іх шлюб быў заключаны толькі дзеля гэтага пераразмеркавання. Паводле яго слоў, пара не жыла разам, не вяла сумесны побыт, у кожнага быў свой бюджэт, а пасля вяселля яны правялі разам усяго паўгадзіны і раз’ехаліся па сваіх дамах. Яны не фатаграфаваліся як сям’я і не знаёмілі адно аднаго з роднымі. Калі дзяўчына хварэла і ляжала ў бальніцы, муж яе не наведваў.

Самі маладыя з абвінавачваннямі не пагадзіліся. Яны сказалі, што былі ў адносінах яшчэ да шлюбу, часам бавілі час разам пасля шлюбу і лічылі сябе парай. Яны прасілі суд адмовіць у пазове.

Суд разгледзеў доказы, выслухаў сведкаў і абодва бакі. Высветлілася, што сумеснага жыцця ў пары не было ні да, ні пасля вяселля. На гэтай падставе суд вырашыў, што шлюб быў фіктыўны. Шлюб прызналі несапраўдным з моманту яго рэгістрацыі і абавязалі пару заплаціць па 60 рублёў ад кожнага ў дзяржаўны бюджэт.

Ні хлопец, ні дзяўчына не сталі абскарджваць рашэнне суда, таму яно набыло моц.

Чытайце таксама: 21-гадовага курсанта з Гродна асудзілі на 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025