Панарама Гродна. Фота: Сяргей Марозаў
«Гарадзенская панарама» — гэта квіз, у якім спатрэбяцца веды пра наш горад, трошкі логікі і інтэрнэт. Каб выканаць заданні і прайсці ўсе ўзроўні, гулец мусіць прайсціся па Гродна на панарамах «Яндэкс.Карты».
Гульню прэзентаваў Telegram-канал Urban Hrodna. Каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца на міжнароднай платформе з гарадскімі гульнямі Encounter і далучыцца да гульні, націснуўшы кнопку «Вход в игру». Зарэгістравацца на гульню можна да 13 снежня 2024 года — і праходзіць яе ў камфортным для сябе тэмпе.
Гульня складаецца з 15 узроўняў. Загадка на кожным узроўні звязана з якой-небудзь лакацыяй, да якой трэба прайсціся на панарамах «Яндэкс.Карты». Панарамны від горада можна ўключыць у правым верхнім меню, націснуўшы на піктаграму з чалавечкам. На кожным узроўні ўдзельніку трэба здагадацца, што распрацоўнікі мелі на ўвазе, і знайсці адказ на самой панараме. Гэта можа быць надпіс на шыльдзе, лічба або нейкая выява.
У апісанні да гульні раяць спрабаваць розныя напісанні і варыянты адказаў. Калі гулец з нейкай прычыны не зможа прайсці пэўны ўзровень, або сістэма не пускае далей, хоць усё зроблена правільна — можна пісаць у зваротную сувязь канала-суаўтара, або наўпрост у каментарах.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…