Фота ілюстрацыйнае: Pexels
У гандлёвых цэнтрах Гродна паставілі ялінкі, упрыгожаныя паштоўкамі з просьбамі дзяцей з сем’яў у сацыяльна-небяспечным стане (СНС). Пажаданне з паштоўкі можа выканаць любы: падарунак можна купіць і пакінуць пад ёлкай, ці перадаць праз інфацэнтр ці гродзенскі Чырвоны Крыж.
Дапамогу атрымаюць дзеці з малазабяспечаных, няпоўных, апякунскіх сем’яў, дзеці з інваліднасцю і дзеці з сем’яў уцекачоў, удакладнілі ў Чырвоным Крыжы.
Навагоднія ялінкі, упрыгожаныя паштоўкамі з жаданнямі дзяцей устанавілі ў гандлёвых і бізнес-цэнтрах, кінатэатрах і арганізацыях. Пакуль у Гродне ёсць сем такіх ялінак:
Таксама можна зрабіць ахвяраванне праз сістэму АРІП на адрас арганізатара акцыі «Ялінка жаданняў» Чырвонага Крыжа (Дабрачыннасць. Грамадскія аб’яднанні - Дапамога дзецям, дарослым — Беларускі Чырвоны Крыж — Дабрачынны ўнёсак). Код акцыі - 333.
Акцыя пачалася 2 снежня і працягнецца да 15 студзеня.
Сёлета ў планах аказаць дапамогу больш як 1500 дзецям, расказала старшыня гродзенскай абласной арганізацыі Наталля Мельнічук на «Гродна Плюс». У першую чаргу — з сем’яў, становішча ў якіх прызналі сацыяльна-небяспечным, адзначыла яна.
Чытайце таксама: Дзяцей у Гродна ставяць у САП за палітычную актыўнасць бацькоў
У мінулым годзе дзякуючы такой акцыі і пры падтрымцы партнёраў арганізацыі атрымалі падарункі 1000 дзяцей. Яе падтрымалі большасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Аналагічныя акцыі адбываюцца і ў іншых гарадах Беларусі.
У снежні 2023 года Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства БЧК, што прывяло да спынення міжнароднага фінансавання і ўдзелу ў глабальных праграмах.
Прычынай стаў удзел генеральнага сакратара арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый і наведванне ім Данбаса ў адзенні з сімвалам Z. Таксама выявілі выпадкі нямэтавага выкарыстання сродкаў.
Міжнародная федэрацыя патрабавала адхіліць Шаўцова ад пасады. Беларускі Чырвоны Крыж, наадварот, пераабраў яго на новы тэрмін.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…